Тапорлянд
Сюіта без словаў для кардону і кантрабаса… Інспіравана творчасцю Раланда Тапора і Іагана Себасцьяна Баха
САЮЗ ТЭАТР НЕМАГЧЫМЫ (UNIA TEATR NIEMOŻLIWY)
Музычная кампазіцыя: Багдан Шчэпаньскі
Дэкарацыі: Віялета Халенка і Катажына Раговец
цэнічны жарт, які спалучае ў сабе элементы музычнага канцэрту, фільмавай канвенцыі, анімацыі і лялечнага тэатра. Асновай пастаноўкі з'яўляюцца малюнкі і невялікія апавяданні французскага аўтара Раланда Тапора. Перанесеныя на кардон і паперу, яны ажываюць у сугучнасці з натхняльнымі кампазіцыямі Іагана Себасцьяна Баха, музыкай кантрабаса, якая выконваецца ўжывую аўтарам ─ Багданам Шчэпаньскім. Чорны гумар і макабрэскі Тапора ў такой анімацыі набываюць крыху лірызму, паэтычнасці, а можа нават метафізікі.
Спектакль неаднаразова быў паказаны ў Еўропе, узнагароджаны, у прыватнасці, на: Міжнародным фестывалі Мальта ў Познані (Залаты Аффей), Нацыянальным фестывалі лялечных тэатраў у Аполі (Спецыяльная прэмія), Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў для дарослых у Старай Загоры ў Балгарыі (першы прыз “за інавацыйныя рашэнні” і ўзнагарода за музыку).
Другі пакой
Імпрэсія паводле Збігнева Герберта
САЮЗ ТЭАТР НЕМАГЧЫМЫ (UNIA TEАTR NIEMOŻLIWY)
Інсцэніроўка і рэжысура: Дарота Ганна Донбэк
Дэкарацыі: Тамаш Тараха
Музыка: Гжэгаж Малкоўскі
Акцёрскі склад: Дарота Ганна Донбэк, Ганна Поневаж (гастралёр), Марэк Тында (гастралёр), Пётр Стэц (практыкант)
“Другі пакой” з'яўляецца адной з некалькіх п’ес, напісаных Гербертам, пастаноўка свядома пазбаўленая акцёрскай экспрэсіі. Скарочаныя да неабходнага мінімуму, дыялогі паміж дзвюма асобамі гучаць нібыта на фоне карцін, якія перадусім будуюць драматургію. Анімацыйныя дзеянні, упісаныя ў павялічаныя да памераў сцэны фатаграфіі, робяць уражанне пранікнення і дапаўнення фонаў. Разам з далікатным пластом гуку гэта стварае ўнікальную атмасферу, як яе назвалі аўтары пастаноўкі, імпрэсіі.
Прэмія познаньскіх КАН-ТЭКСТАЎ (KON-TEKSTY) (Міжнародны фестываль мастацтва для дзяцей і моладзі).
Пра Саюз Тэатр Немагчымы



50-годдзя Polunima.